Даты экзамену B1 у 2027 годзе і як запісацца
Бліжэйшы экзамен B1 — 5–6 снежня 2026. У 2027 годзе B1 здаюць 6–7 сакавіка, 24–25 красавіка, 12–13 чэрвеня, 2–3 кастрычніка і 27–28 лістапада. Запісваюцца не ў камісіі, а ў абраным ośrodku egzaminacyjnym: запіс адкрываецца не раней чым за 2 месяцы да экзамену.
Абноўлена 23 лістапада 2026 · факты звераныя з афіцыйнымі крыніцамі
Усе сесіі з узроўнем B1
| Дата | Узроўні на сесіі | Для каго |
|---|---|---|
| 5–6 снежня 2026 | B1 | дарослыя, 18+ |
| 6–7 сакавіка 2027 | B1, B2 | 16+ |
| 24–25 красавіка 2027 | B1, B2, C1 | 16+ |
| 12–13 чэрвеня 2027 | B1, B2 | 16+, а таксама B1 і B2 для малодшых за 16 гадоў |
| 2–3 кастрычніка 2027 | B1, C2 | 16+ |
| 27–28 лістапада 2027 | B1, C1 | 16+; B2 для малодшых за 16 гадоў |
Крыніца: certyfikatpolski.pl, графік сесій 2027 года пасля абнаўлення камісіяй. Звераны 23.11.2026.
Камісія абнавіла графік 2027 года. Сесій «6–7 лютага» і «10–11 красавіка 2027» больш няма, хоць некаторыя сайты дагэтуль іх паказваюць. Перад запісам звярайцеся з certyfikatpolski.pl.
Як запісацца: тры крокі
- Выберыце ośrodek. Прыкладна за 2 месяцы да сесіі камісія публікуе на certyfikatpolski.pl спіс ośrodków, якія будуць праводзіць экзамен у гэты тэрмін. Не кожны ośrodek прымае ўсе ўзроўні і ўсе сесіі.
- Зарэгіструйцеся на сайце ośrodka у тэрмін, які ён вызначыў. Запіс адкрываецца не раней чым за 2 месяцы да экзамену.
- Аплаціце экзамен на рахунак ośrodka. Тэрмін і рэквізіты кожны ośrodek устанаўлівае сам і публікуе на сваім сайце.
Паводле праекта новага распараджэння з 2027 года ośrodek будзе ўносіць кандыдатаў у базу камісіі ў перыяд ад 60 да 30 дзён да экзамену. Наша выснова: пазней чым за месяц да сесіі запісацца, хутчэй за ўсё, ужо не атрымаецца. Плануйце запіс адразу, як толькі з’явіцца спіс ośrodków.
Якія даныя спатрэбяцца
З 2027 года пры рэгістрацыі вы ўказваеце імя і прозвішча, дату нараджэння, пол, даныя дакумента, з якім прыйдзеце на экзамен, грамадзянства, родную мову, узровень адукацыі, адрас для перапіскі і email. На ўваходзе даныя дакумента звяраюць з базай, таму прыходзьце з тым самым дакументам, які ўказалі пры запісе.
Колькі часу на падрыхтоўку
Калі да сесіі менш за тры тыдні, рабіце поўныя пробныя экзамены з таймерам і разбірайце памылкі ў самай слабой частцы. Калі ёсць 2–3 месяцы — спачатку граматыка і лексіка, потым навыкі ў фармаце экзамену, напрыканцы пробныя экзамены. Разлічыце план да сваёй даты.
Пытанні
Дзе запісацца на экзамен B1?
У ośrodku egzaminacyjnym, які праводзіць экзамен у патрэбную сесію. Спіс ośrodków камісія публікуе на certyfikatpolski.pl прыкладна за 2 месяцы да экзамену; рэгістрацыя — на сайце самога ośrodka.
Калі публікуюць спіс ośrodków?
Прыкладна за 2 месяцы да экзамену, у раздзеле «Aktualności» на certyfikatpolski.pl.
Ці можна здаць экзамен у іншым горадзе?
Так, ośrodek вы выбіраеце самі са спісу на гэтую сесію.
Што рабіць, калі не здаў?
Запісацца на наступную сесію. Абавязковага перапынку паміж спробамі няма.
Крыніцы
Трэнажор у фармаце экзамену
Пробныя экзамены з таймерам, разбор кожнай памылкі па-беларуску і план да вашай сесіі. Запішыцеся — дадзім ранні доступ.